Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

Семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

Семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

23 красавіка 2019 г. у 13.00 на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праводзіцца гарадскі навукова-практычны семінар для студэнтаў і навучэнцаў каледжаў па тэме «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ». 


Мэта семінара — фарміраванне ў студэнтаў метадалагічных і метадычных кампетэнцый для напісання курсавых і дыпломных работ. 


Арганізатары семінара: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (юрыдычны факультэт, кафедра крымінальна-прававых дысцыплін) і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


У працы семінара прымаюць удзел выкладчыкі і студэнты 1-га курса юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы выпускных курсаў філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Політэхнічны каледж і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права». 


У праграме:
— прывітальнае слова: дэкан юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Варакуліна М. У., дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя. М. Горкага Стрыжэвіч А. Я. 


— даклады і выступленні выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна па тэме семінара 


— прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Государство и право. Юридические науки» (з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага)
Глазкова Т. В., заг. агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 


— прэзентацыя работы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
Жук А. І., гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага


— Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці: пошукавыя
магчымасці. Падключэнне найбуйнейшых пошукавых сістэм адкрытага доступу
Жак Н. П., заг. аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага


Семінар адбудзецца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі па адрасе: б-р Касманаўтаў, 48 (2-і паверх) 


Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74 Глазкова Тамара Васільеўна

Зварот да спісу