Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Пылающая память: 80 лет трагедии в Хатыни»

«Пылающая память: 80 лет трагедии в Хатыни»

«Пылающая память: 80 лет трагедии в Хатыни»

22 сакавіка 2023 года спаўняецца 80 гадоў з дня трагічнай гісторыі у Хатыні. Хатынь — гэта сімвал спаленых беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, знакавае месца для кожнага беларуса.


У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай сумнай даце, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага арганізавала і прадставіла разгорнутую выставу літаратуры «Геноцид в Беларуси. Память не умирает» для супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама на чале са старшынёй Ляшчышынай Аленай Сяргееўнай. У рэжыме відэаканферэнцыі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці.


Выстава літаратуры ўключала матэрыялы, якія раскрываюць сутнасць нацыстскай палітыкі генацыда на беларускай зямлі ў 1941-1944 гадах; гісторыю канцэнтрацыйных лагераў; халакоста; трагічныя лёсы дзяцей і г.д. Былі прадстаўлены новыя выданні па генацыду беларускага народа: «Геноцид белорусского народа = Genocide of the Belarusian People : информационно-аналитические материалы и документы / Генеральная прокуратура Республики Беларусь ; [под общей редакцией А. И. Шведа]» (Минск, 2022); «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти = Genocide of the Belarusian People. Death Camps : информационно-аналитические материалы и документы / Генеральная прокуратура Республики Беларусь ; [под общей редакцией А. И. Шведа]» (Минск, 2022); «Без срока давности: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Беларусь. Брестская область: [сборник архивных документов и материалов / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь и др. ; составители: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (руководители) и др.]» (Минск, 2022).


Значнай часткай экспазіцыі стаў раздзел «Пылающая память: 80 лет трагедии в Хатыни». Сярод прадстаўленых кніжных выданняў: «Хатынь. Трагедия и память: документы и материалы» (Минск, 2009); автобиографическая повесть Л. М. Левина «Хатынь» (Минск, 2005) с автографом автора; «Хатынь. На пути к признанию: документы и материалы» (Минск, 2019) из серии «Архив. История. Память»; «Хатынский некрополь: документы и материалы» (Минск, 2014); книга А. Бялевіча «Хатынь: боль і гнеў» (Минск, 1971). Вялікі інтарэс у слухачоў вызвала кніга «Убийцы Хатыни: 118-й украинский батальон охранной полиции в Белоруссии, 1943–1944 гг.» (Минск, 2022). Быў прадстаўлены і цэлы шэраг публікацый з перыядычных выданняў, прысвечаных Хатыні. Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з матэрыяламі, прысвечанымі гісторыі спаленых вёсак на Берасцейшчыне: Драмлёва ў Жабінкаўскім раёне, Лескі ў Камянецкім раёне, Мошкі ў Іванаўскім раёне і г.д.


Прадстаўленне выставы суправаджала слайдавая прэзентацыя.



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу