Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя дзіцячай інклюзіўнай кнігі ў бібліятэцы

Прэзентацыя дзіцячай інклюзіўнай кнігі ў бібліятэцы

Прэзентацыя дзіцячай інклюзіўнай кнігі ў бібліятэцы

Ад псіхічных расстройстваў і захворванняў не застрахаваны ніхто. Па дадзеных СААЗ, з псіхічнымі расстройствамі сутыкаецца кожны 4-ы чалавек на планеце. У рэальнасці гэтыя лічбы нашмат большыя. На жаль, у сучасным грамадстве на гэтую тэму наложана табу, нягледзячы на заклікі актывістаў аб абавязковай уключанасці такіх людзей ва ўсе сферы сацыяльных узаемаадносін.


21 чэрвеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя «Обыкновенной книги про необыкновенное всё». Яе напісалі бацькі, якія жывуць з псіхічнымі захворваннямі і выхоўваюць дзяцей. Кніга з’яўляецца вынікам сацыяльнага праекта «Добрая казка», рэалізаванага Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1.


Прэзентацыю правёў Павел Лотвін, адзін са стваральнікаў кнігі, кіраўнік Мінскага Клубнага дома «Адкрытая душа». Як падкрэсліў Павел, гэтая кніга — выдатны спосаб пачатку дыялогу з дзіцём. Яе аўтары падзяліліся асабістым вопытам, як растлумачыць дзецям, што адбываецца з людзьмі падчас абвастрэння хваробы на нескладанай для іх мове.


Дзіцячы чытач самы дапытлівы, з-за ўзросту пазбаўлены забабонаў і стэрэатыпаў. Адкрываючы для сябе і прымяраючы на сябе жыццё іншых, дзеці з дапамогай кніг пашыраюць паняцце нормы і спасцігаюць разнастайнасць свету. Мы ж такім чынам падрыхтоўваем асяроддзе, якое станоўча будзе ўспрымаць асобасную разнастайнасць.


У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк, YМСА Брэст, YМСА Беларусь, ініцыятыва «Актыўнае бацькоўства», спецыялісты Брэсцкага абласнога Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Абрыс-клуб, актыўныя гараджане, студэнты і выкладчыкі. Спецыялісты Брэсцкага Клубнага дома правялі кароткую дыскусію, дзякуючы якой развянчалі стэрэатыпы пра псіхічнае здароўе. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу сучаснай дзіцячай мастацкай літаратуры, у якой закранаюцца пытанні асаблівага дзяцінства, узаемаадносін асаблівых дзяцей з аднагодкамі і дарослымі.


Навакольны свет поўны разнастайнасці, важна навучыцца бачыць, разумець і з удзячнасцю прымаць усё тое лепшае, што ёсць у ім і ў кожным з нас. У будучыні грамадства выйграе ад намаганняў псіхолагаў, аўтараў, ілюстратараў, педагогаў і бібліятэкараў, якія сёння дапамагаюць развіваць пазітыўнае стаўленне да адрозненняў і ўнікальных патрэб асаблівых членаў грамадства.


Хутка ў нашай бібліятэцы, а таксама ў бібліятэках вобласці з’явяцца падораныя на прэзентацыі асобнікі «Обыкновенной книги про необыкновенное всё». Чакаем вас!


Зварот да спісу