Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Першы музейна-бібліятэчны занятак «Таямніцы рукапіснай кнігі»

Першы музейна-бібліятэчны занятак «Таямніцы рукапіснай кнігі»

Першы музейна-бібліятэчны занятак «Таямніцы рукапіснай кнігі»

У маі — чэрвені 2023 года ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праводзяцца музейна-бібліятэчныя заняткі «Таямніцы рукапіснай кнігі», прымеркаваныя да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры.

13 мая адбыўся першы ўрок, на якім вучні 6-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава» здзейснілі падарожжа ў гісторыю рукапіснай кнігі. З апавядання вядучага яны даведаліся цікавыя факты: як развівалася пісьменнасць у розных народаў, якія матэрыялы і інструменты пісьма выкарыстоўваліся для стварэння рукапіснай кнігі, хто і дзе яе перапісваў, як ўпрыгожвалі тэкст і пераплёты.

Вучні паўдзельнічалі ў інтэрактыўных заданнях і віктарынах, пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі Тураўскага, Полацкага, Лаўрышаўскага і Слуцкага Евангелляў, узгадалі імёны найвялікшых славянскіх асветнікаў: Кірылы і Мяфодзія, Ефрасінні Полацкай, летапісца Нестара.

У канцы ўсе ўдзельнікі імпрэзы зрабілі агульнае фота на памяць.



Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу