Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыццё выставы «Вечный театр великого Мастера: к 455-летию У. Шекспира»

Адкрыццё выставы «Вечный театр великого Мастера: к 455-летию У. Шекспира»

Адкрыццё выставы «Вечный театр великого Мастера: к 455-летию У. Шекспира»

23 красавіка 2019 г. адбылося адкрыццё выставы «Вечный театр великого Мастера: к 455-летию У. Шекспира» ў рамках «Недели Шекспира» ў г. Брэсце. Пазнаёміцца з шэкспіраўскім кнігазборам Бібліятэкі прыйшлі студэнты 3-га і 4-га курсаў факультэта замежных моў і выкладчыкі англійскай мовы БрДУ імя А. С. Пушкіна. Выставу з падрабязным бібліяграфічным аглядам падрыхтавала і прэзентавала вядучы бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах Новікава М. М. На выставе былі прадстаўлены кніжныя экспанаты з фондаў розных аддзелаў Бібліятэкі: аддзела літаратуры на замежных мовах, агульнай чытальнай залы, абанемента, аддзела захоўвання асноўнага фонду, сектара рэдкай кнігі.


Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі Шэкспіра ў арыгінале на англійскай мове брытанскіх выдавецтваў, таксама з перакладамі творчасці Шэкспіра на розныя мовы: беларускую, рускую, польскую, нямецкую, французскую. Вялікую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць арыгінальныя выданні брытанскай серыі «Бібліятэка тысячагоддзя» («The Millennium Library»), а таксама экспанаты сектара рэдкай кнігі — выданні 30-х, 40-х, 50-х гг. XX ст. на рускай мове. Акрамя тэкстаў Шэкспіра, на выставе можна пазнаёміцца з кнігамі па літаратурнай крытыцы творчасці Шэкспіра ў цэлым і асобных твораў аўтара, манаграфіямі пра жыццё і творчасць брытанскага генія. А ў дапамогу настаўнікам прадстаўлены разнастайны матэрыял па методыцы выкладання творчасці Шэкспіра ў школе, артыкулы з перыядычных выданняў, сцэнарыі святаў, пазакласных мерапрыемстваў і інш.

Выстава працягне сваю работу ў аддзеле літаратуры на замежных мовах да 5 мая 2019 г.

Налобіна Таццяна Алегаўна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162  59 21 74



Зварот да спісу