Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Тыдзень псiхaлогii

Тыдзень псiхaлогii

Тыдзень псiхaлогii

З 7 па 13 кастрычніка 2019 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся Тыдзень папулярызацыі псіхалагічнай літаратуры.

Яго арганізатарам выступіла агульная чытальная зала Бібліятэкі.

Мэта Тыдня — пашырэнне інфармацыйнага поля чытачоў па псіхалагічнай навуцы і практыцы. Для здзяйснення гэтай мэты была распрацавана і рэалізавана праграма, у якую ўвайшоў комплекс мерапрыемстваў.

7 кастрычніка — шырокамаштабная выстава новай літаратуры «Многогранная психология» ў фае Бібліятэкі;

8 кастрычніка — сустрэча з псіхолагам прафесійнага псіхалагічнага цэнтра «Инсайт» А. У. Лянцэвіч. У рамках сустрэчы быў праведзены трэнінг «Як людзі спраўляюцца з жыццёвымі цяжкасцямі: стратэгіі саўладання»;

10 кастрычніка — сустрэча з клінічным псіхолагам, галоўным пазаштатным псіхолагам Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама В. В. Тарасавым. У рамках сустрэчы адбылася бяседа-трэнінг «Свабода ад трывогі».

У ходзе мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі студэнты і выкладчыкі псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы Брэсцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, а таксама чытачы розных катэгорый, Т. В. Глазкова пазнаёміла з інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі па псіхалогіі і зрабіла прэзентацыю выставы літаратуры «Многогранная психология».

Для наведвальнікаў мерапрыемстваў былі падрыхтаваны і распаўсюджаны «Карысныя псіхалагічныя лайфхакі».

З 7 кастрычніка адбываецца акцыя «Кожная другая кніга па псіхалогіі ў агульнай чытальнай зале на дом — бясплатна», яна працягнецца да 30 кастрычніка.

Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу