Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Тыдзень прадпрымальніцтва

Тыдзень прадпрымальніцтва

Тыдзень прадпрымальніцтва

У рамках Года міру і стварэння ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага 27 сакавіка 2023 г. адкрыўся Тыдзень прадпрымальніцтва.

Першае мерапрыемства Тыдня адбылося з удзелам старшыні Саюза прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці Лісецкага Віталя Эдуардавіча і члена Саюза прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці Дворак Вольгі Уладзіміраўны.

Лісецкі В. Э. расказаў пра дзейнасць Саюза прадпрымальнікаў Берасцейшчыны, яго функцыях і ролі ў жыцці бізнес-грамадства; як бізнесмен з 30-гадовым стажам падзяліўся вопытам станаўлення і развіцця сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці.

Дворак В. У. як сертыфікаваны бізнес-коуч дала рэкамендацыі слухачам з ліку студэнтаў эканамічнага факультэта БрДТУ, як знайсці сапраўдныя мэты, як хутка і эфектыўна набываць іх у працэсе стварэння і развіцця бізнеса, пры гэтым зрабіла акцэнт на арганізацыйныя паводзіны і матывацыю чалавека да дзеяння, рэалізацыі свайго патэнцыяла.

Госці адказалі на пытанні прысутных.

У рамках сустрэчы была арганізавана і прэзентавана выстава літаратуры «Бізнэс. Кар’ера. Поспех», матэрыялы якой былі прысвечаны пытанням тэорыі і практыкі стварэння і развіцця прыватнага бізнесу. Прадстаўлены прыклады паспяховай працы кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі і на Берасцейшчыне ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства, у тым ліку спіс пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік-2022».



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74




Зварот да спісу