Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Тыдзень французскай мовы і Франкафоніі ў Брэсце

Тыдзень французскай мовы і Франкафоніі ў Брэсце

Тыдзень французскай мовы і Франкафоніі ў Брэсце

C 16 па 26 сакавіка 2019 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах адбыўся Тыдзень французскай мовы і Франкафоніі. У гэтым годзе Тыдзень прайшоў у новым фармаце: мы прыцягнулі да падрыхтоўкі мерапрыемстваў брэсцкіх франкафонаў і выкарысталі мастацкія экспанаты і кнігі з іх прыватных калекцый.


Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у праекце «Чытаем французскіх аўтараў у арыгінале» — агучыць урыўкі з твораў французскіх пісьменнікаў А. дэ Бальзака, Р. Гары, В. Гюго, А. Дадэ,  Б. Канстана, К. Панколь, Ж. Прэвера.


Жадаючымі апынуліся прафесіяналы: выкладчыкі, настаўнікі і перакладчыкі французскай мовы. Аўдыё- відэаролікі штодня на працягу Тыдня з’яўляліся на старонках аддзела літаратуры на замежных мовах у сацыяльных сетках Facebook, VK, Instagram.


19 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылося мерапрыемства «Падарожжа па Францыі з носьбітам мовы» — экскурсія па выставе рэпрадукцый гравюр французскага мастака Бардэ з прыватнай калекцыі сям’і Б.-М. і І. Н. Шуман для вучняў 9–11-х класаў СШ № 15. Такая ж экскурсія прайшла і 26 сакавіка для навучэнцаў 7–11-х класаў СШ № 27. Экскурсіі правёў выкладчык Сарбоны Бертран-Марк Шуман на французскай мове. Да навучэнцаў маглі далучыцца ўсе жадаючыя. Пасля экскурсій знаёмства з французскай літаратурай — вучэбнай, метадычнай і мастацкай — працягнулася ў аддзеле літаратуры на замежных мовах. Падрабязны агляд французскай літаратуры правяла бібліёграф-франкафон аддзела Тамара Мікалаеўна Міхальчук.


21 сакавіка ў аддзеле літаратуры на замежных мовах прайшоў літаратурна-гастранамічны вечар «Густ Францыі», дзе сабраліся аматары французскай культуры.  Штогод (з 2015 г.) 21 сакавіка ў свеце праходзіць фестываль «Смак Францыі / Goût de / Good France», у якім удзельнічаюць прафесіяналы і аматары французскай кухні. У 2019 г. мы вырашылі паўдзельнічаць у ім па-свойму, прысвяціўшы літаратурныя чытанні гастранамічнай тэматыцы. Праграма пачалася з выставы, дзе мы ўспомнілі гісторыю французскай кухні, славутыя імёны шэф-повараў, кандытараў, палітыкаў і іх выказванні пра ежу, а таксама пазнаёмілі ўдзельнікаў са зборам кніг на розных мовах, прысвечаных французскай кухні, рэцэптах, здаровым харчаванні. Гэтак жа мы не пакінулі без увагі пісьменнікаў, у чыёй творчасці закраналася тэма гастраноміі. Госці чыталі і абмяркоўвалі ўрыўкі з твораў Піцера Мэйла, Мюрыэль Барберы, Антуана Ларэна і інш. Другая частка вечара пачалася з майстар-класа па падрыхтоўцы правансальскай піцы, пасля чаго ўдзельнікі вечара прыгатавалі яе самастойна. Дэгустацыя стала выдатным завяршэннем нашага літаратурна-гастранамічнага свята.


Тыдзень французскай мовы і Франкафоніі ў Брэсце у 2019 г. завяршыўся 26 сакавіка экскурсіяй. З выстаўкай рэпрадукцый гравюр французскага мастака Бардэ і архітэктурнымі шэдэўрамі Францыі вучняў СШ № 25 пазнаёміла Іна Мікалаеўна Шуман.


Таццяна Алегаўна Налобіна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Facebook: brestcorner.ino

VK: Library_gorky

Instagram:  library_gorky


Зварот да спісу