Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчны занятак «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах»

Музейна-бібліятэчны занятак «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах»

Музейна-бібліятэчны занятак «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах»

28 сакавіка ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна быў праведзены музейна-бібліятэчны занятак «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах».

У рабят была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі рукапіснымі дакументамі XVII–XIX стст. з фонду аддзела рэдкай кнігі — «Інвентарамі» базыльянскага кляштара ў в. Вольна Навагрудскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер —Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці).

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі аўтографы і пячаткі высокапастаўленых рэлігійных дзеячаў таго часу — мітрапалітаў Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі, а таксама філіграні і метрычныя кнігі.

Рабяты даведаліся: што такое інвентары, калі і кім яны складаліся; у якім стагоддзі Вольна ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах, адкуль пайшла назва мястэчка, хто валодаў маёнткам ў розныя гады; калі былі заснаваны Вольноўскія царква і кляштар, хто быў фундатарам базыльянскага кляштара.

Музейна-бібліятэчныя заняткі «Историко-культурная память Беларуси в рукописных документах» будуць праводзіцца на працягу года. Запрашаем студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў, а таксама ўсіх ахвочых.

Абавязковы папярэдні запіс.



Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу