Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок». Сезон зімы 2021 г.


З 21 па 25 сакавіка 2021 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае наведаць выставу «Мир книжных новинок» за зімовы сезон, якая будзе дэманстравацца ў фае бібліятэкі. У чарговы раз карыстальнікам бібліятэкі прадастаўляецца магчымасць вялікага выбару як навукова-папулярнай, так і мастацкай літаратуры. А гэта больш за 500 кніг. Можна пазнаёміцца з навінкамі беларускай, рускай і замежнай літаратуры, пачытаць новыя дэтэктывы, фантастыку і фэнтэзі, рамантычныя і гістарычныя раманы. Сярод іх і кнігі, пра якія гавораць. Напрыклад, аўтабіяграфічны бестселер аўстрыйскага альпініста Генрыха Харэра «Семь лет в Тибете» (Санкт-Пецярбург, 2020). Кніга апавядае пра яго жыццё ў краіне, куды ўваход іншаземцам абмежаваны. Успаміны паслужылі асновай для скандальна вядомага фільма культавага рэжысёра Жан-Жака Ано з удзелам зорак Галівуда.


Яшчэ адна кніга, якая не пакіне абыякавым, — раман Алекса Міхаэлідзеса «Безмолвный пациент» (Масква, 2020). Галоўны трылер 2019 г., выдаецца ў 40 краінах свету. Аўтар дэбютнага рамана некалькі гадоў вывучаў псіхатэрапію і працаваў у асаблівай клініцы для падлеткаў. Гэты вопыт і натхніў яго на напісанне твора. На выставе можна знайсці як сусветныя бестселеры, так і творы пачынаючых аўтараў. Ёсць і навінкі ад пісьменнікаў, якія атрымалі літаратурныя прэміі і званні. Сярод іх Ісабэль Альендэ, адна з найбольш вядомых лацінаамерыканскіх пісьменніц, яе раман «По ту сторону зимы» (Масква, 2020) напоўнены глыбокімі перажываннямі пра каханне.


Можна здзейсніць падарожжа па старонках незабыўнай класікі. Перачытаць старыя творы ў новым выданні, напрыклад, Марыям Петрасян «Дом, в котором…» (Масква, 2019), Дзмітрыя Глухоўскага «Метро 2034» (Масква, 2019) і інш. Моладзь пацешаць кнігі, выдадзеныя ў серыі «Школьная библиотека», а таксама коміксы японскіх і амерыканскіх аўтараў.


Раздзелы навукова-папулярнай літаратуры таксама папоўніліся новымі выданнямі. Сярод іх кніга сусветна вядомага брытанскага нейрахірурга Генры Марша «Не навреди. Истории о жизни, смерти, нейрохирургии» (Масква, 2019). Гэта вельмі шчыры аповед пра рэальную працу тых, хто ратуе жыццё. Маленькія гісторыі з кнігі Джэка Кэнфілда, Марка Хансена і Эмі Ньюмарк «Куриный бульон для души» (Масква, 2018) вылечаць душэўныя раны і ўмацуюць дух, дадуць марам новыя крылы і адкрыюць сакрэт самага вялікага шчасця — шчасця дзяліцца і любіць.


Калекцыя праваслаўнай літаратуры папоўнілася кнігамі серыі «Духовные жемчужины». У яе ўвайшлі выбраныя павучанні епіскапа Хрызастома (Воінавіча), Святога Сілуана Афонскага, старца Іосіфа Ісіхаста, Свяціцеля Мікалая сербскага (Веліміравіча) і інш.


Запрашаем чытачоў бібліятэкі акунуцца ў гэты займальны свет кніжных навінак.



Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09

Зварот да спісу