Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок». Восень-2021

«Мир книжных новинок». Восень-2021

«Мир книжных новинок». Восень-2021

З 19 па 23 снежня 2021 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае наведаць экспазіцыю «Мир книжных новинок» за восеньскі сезон. Тут прысутнічаюць кнігі па ўсіх галінах ведаў. Больш за 400 асобнікаў, але гэта невялікая частка новых паступленняў.


На выставе прадстаўлена серыя «Зарубежная классика», у якую ўвайшлі творы С. Моэма, Т. Драйзера, Д. Оруэла і іншыя, а ў серыю «Библиотека мужского клуба» — кніга Валерыя Кавалёва «Диверсанты» (Санкт-Пецярбург, 2020). Зазірніце ў яркія міры фантастыкі і фэнтэзі серый «Сталкер», «Атомный город», «Волшебная академия», «Фантастическая история», «INSPIRIA», дзе для вас падабраны натхняючыя гісторыі, якія ператвораны ў асаблівыя кнігі.


Знаёмцеся з новымі жаночымі раманамі Наталлі Несцеравай, Таццяны Алюшынай, Наталлі Міронінай, Сары Джыа і Карэн Уайт.

Цяжка ўявіць сабе сучасную прозу без польскага пісьменніка Януша Леона Вішнеўскага. Вас чакае працяг упадабанага многімі рамана «Одиночество в сети. Возвращение к началу» (Масква, 2020).


Пісьменнікаў-лаўрэатаў прадстаўляе Яўген Вадалазкін новым аўтабіяграфічным раманам «Идти бестрепетно: между литературой и жизнью» (Масква, 2020) і «Сестра четырёх» (Масква, 2021), дзе аўтар спрабуе сябе ў драматургіі. Новыя імёны ў літаратуры — гэта Джон Маррс і яго дэбютны раман «The One. Единственный» (Масква, 2021), выдадзены ў Расіі, які стаў лепшым фантастычным трылерам. Кнігі, пра якія кажуць, — сёння гэта захапляльны трылер «Внутри убийцы» (Масква, 2021) амерыканскага пісьменніка Майка Омера і працяг «Заживо в темноте» (Масква, 2021).


Раздзел навукова-папулярнай літаратуры дапоўніў бестселер сусветна вядомага ўрача-нейрахірурга Генры Марша «Призвание. О выборе, долге, нейрохирургии» (Масква, 2020). Гэта кніга-споведзь, у якой аўтар аналізуе пражытае ім жыццё. Праваслаўную калекцыю папоўнілі новыя творы Наталлі Сухінінай «Бог любит троицу» (Масква, 2019) і «Удачливая Зинаида» (Масква, 2019).


Прыходзьце, падбяром кнігу, якая дапаможа з задавальненнем і карысцю правесці час. Выстава дзейнічае ў фае бібліятэкі з 10:00 да 17:00.



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон +375 162 57 48 09

Зварот да спісу