Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

Цыкл выстаў «Мир книжных новинок» працягваецца. Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага зноў знаёміць чытачоў з паступленнямі за зімовы перыяд 2020 г., якія будуць дэманстравацца ў фае Бібліятэкі з 23 па 29 сакавіка. На выставе прадстаўлена больш за 400 кніг, але гэта толькі невялікая частка навінак, якія паступілі ў фонд аддзела. Дасведчаны чытач можа выбраць для сябе кнігу на любы густ.


Шырока прадстаўлена як галіновая і навукова-папулярная, так і мастацкая літаратура розных жанраў: дэтэктывы, фантастыка, рамантычныя і гістарычныя раманы, як рускія, так і замежныя. У раздзеле беларускай літаратуры прадстаўленыя кнігі Ніла Гілевіча, Ягора Конева, Леаніда Левановіча, Міхаіла Пазнякова, Васіля Гігевіча і інш.


На выставе дэманструюцца і кнігі, пра якія гавораць. Сёння гэта раман «Дегустаторши» італьянскай пісьменніцы Разелы Пастарына, лаўрэата самых прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі. Кніга выдадзена ўпершыню на рускай мове ў Санкт-Пецярбургу ў 2019 г. Яшчэ адзін міжнародны бестселер, які чытае ўвесь свет — гэта аўтабіяграфічны трылер японскага аўтара Масадзі Ісікавы «Река во тьме. Мой побег из Северной Кореи» (Масква, 2018).


Карыстаецца папулярнасцю новая літаратура па псіхалогіі. Знаёмцеся з бестселерамі Роберта Кіясакі «Как стать богатым, не отказываясь от кредитов» (Мінск, 2019), «Богатый папа, бедный папа» (Мінск, 2019), «Богатый папа: кто взял мои деньги?» (Мінск, 2019), «Богатый ребёнок, умный ребёнок» (Мінск, 2019) і інш. Кнігі прызначаныя для шырокага кола чытачоў і стануць важным этапам вашага фінансавага навучання.


Калекцыя праваслаўнай літаратуры папоўнілася вельмі цікавымі выданнямі. Сярод іх: «Жития святых и поучения на каждый день года» свяціцеля Мікалая Сербскага (Масква, 2018) у чатырох тамах, новая кніга Наталлі Сухінінай «Женщина в пёстром» (Сергіеў Пасад, 2018), якая падымае вельмі важную праблему маральнай адказнасці кожнага з нас перад будучыняй.


Наведаўшы выставу, вы адкрыеце для сябе новых аўтараў, прачытаеце новыя творы, таксама ёсць магчымасць пазнаёміцца з перавыданнямі любімых кніг. Вы адкрыеце для сябе серыю «Поэтическая библиотека», новых маладых паэтаў Алеса Валядзінскага, Улада Маленку і інш., анталогію сучаснй рускамоўнай паэзіі Беларусі ў двух тамах «Поэзия русского слова» (Мінск, 2019).


«Читая в первый раз хорошую книгу, мы испытываем то же чувство, как при приобретении нового друга», — так казаў Вальтэр. Прыходзьце, набывайце «новых сяброў», рады вас бачыць з 10 да 17 гадзін.



Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу