Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міхаіл Савіцкі: мастак-воін, мастак-грамадзянін

Міхаіл Савіцкі: мастак-воін, мастак-грамадзянін

Міхаіл Савіцкі: мастак-воін, мастак-грамадзянін

З 10 лютага 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Міхаіл Савіцкі: мастак-воін, мастак-грамадзянін», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Беларусь дала свету нямала талентаў, выдатных асоб. Сярод імёнаў, якія дасягнулі вяршынь сусветнай культуры, асаблівае месца належыць Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму, жывапісцу сапраўды народнаму.


На выставе прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні з інфармацыяй пра жыццё і творчасць мастака, фотаальбомы і рэпрадукцыі яго карцін.


Ваенная тэма з’яўляецца галоўнай у творчасці Міхаіла Савіцкага. Вяршыняй творчасці мастака стаў цыкл палотнаў «Лічбы на сэрцы», якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам краіны. Сюжэты карцін — гэта сведчанне пра фашысцкія метады знішчэння людзей у канцэнтрацыйных лагерах.


Асаблівую ўвагу прыцягне фотаальбом «Михаил Савицкий» (Мінск, 2008). З яго дапамогай вы пазнаёміцеся з Савіцкім-мысляром, філосафам, убачыце фатаграфіі з асабістага архіва мастака. Рэкамендуем таксама кнігі: «Міхаіл Савіцкі» (Мінск, 2013) з серыі «Славутыя мастакі з Беларусі», Б. Крэпак «Михаил Савицкий. Красное и чёрное» (Мінск, 2014) з серыі «Наши герои».


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 3 сакавіка.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу