Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны — Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


У рамках Тыдня беларускага гістарычнага кіно з 28 чэрвеня па 5 ліпеня на базе аддзела літаратуры па мастацтве адбыліся паказы кінастужак, якія ўвайшлі ў залаты фонд Беларусьфільма. Дзякуючы папярэднім праглядам аглядам літаратуры з фонду аддзела, прысутным выдалася магчымасць больш даведацца пра гісторыю кінамастацтва Беларусі, асноўныя вехі развіцця нацыянальнай кінастудыі і самыя значныя і ключавыя працы.


Серыю паказаў адкрыў фільм «Я, Франциск Скорина», зняты ў 1969 г. рэжысэрам-пастаноўшчыкам Барысам Сцяпанавым. У аснову стужкі лёг раман М. Садковіча і Я. Львова «Георгий Скорина» (1951), і гэта быў першы вопыт пастаноўкі кінастужкі на гістарычным матэрыяле. Браты Алег і Расціслаў Янкоўскія сыгралі ў фільме братоў Францыска і Івана Скарынаў. Гэта фільм аб чалавечай мужнасці, пра апантанасць ідэяй, пра патрыятызм. У 1970 г. стужка была ўдастоена дыплома «За плённую распрацоўку гістарычнай тэмы і выяўленчае рашэнне» IV Усесаюзнага кінафестывалю ў Мінску.


Тое, што беларускі кінематограф пастаянна звяртаецца да падзей Вялікай Айчыннай вайны, — з’ява ў вышэйшай ступені заканамерная, бо гаворка ідзе пра мастацтва народа, які падчас вайны страціў кожнага трэцяга...


Кінааматарам выдалася выдатная магчымасць паглядзець знакавыя карціны, якія адлюстроўваюць падзеі 1941–1945 гг.


29 чэрвеня адбыліся прагляд і абмеркаванне ваенна-гістарычнай драмы «Брэсцкая крэпасць», знятай у 2010 г. рэжысёрам Аляксандрам Котам сумесна з расійскай кінастудыяй. Фільм заснаваны на рэальных гістарычных падзеях і распавядае аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені – ліпені 1941 г. Гэта самая моцная і ўражлівая айчынная стужка за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў. Нягледзячы на тое, што фільм пакідае цяжкае ўражанне, у канчатковым рахунку ён напаўняе гледачоў светлымі пачуццямі гонару, любові і ўдзячнасці нашым прадзедам і дзядам.


«Альпійская балада» 1965 г. — экранізацыя аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Васіля Быкава, рэжысёр Барыс Сцяпанаў. Сцэнарый да фільма напісаў сам Быкаў. Ён бязлітасна адсек пры экранізацыі аповесці усё, што замінала развіццю яе галоўнай думкі, усё, што паслабляла драматызм. Фільм быў удастоены мноства дыпломаў і ўзнагарод.


Тыдзень кіно завяршыўся праглядам гісторыка-прыгодніцкага фільма «Сівая легенда», знятага сумесна з кінастудыяй Польшчы Багданам Парэмбам у 1991 г. на аснове аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Над музыкай працаваў вядомы кампазітар Яўген Дога, галоўную ролю сыграў Івар Калныньш.


30 чэрвеня заг. аддзелам абанемента Л. С. Пашкевіч прадставіла разгорнутую выставу літаратуры «Я. Мой дом. Мая Беларусь» ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. На экспазіцыі дэманстравалася каля 100 дакументаў з розных аддзелаў бібліятэкі, якія распавядаюць пра гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці; людзей, якія ўславілі Беларусь далёка за яе межамі; прыродныя, архітэктурныя і літаратурныя сімвалы нашай краіны.


У ліку фундаментальных выданняў, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускай дзяржаўнасці, кнігі: «Статут Великого Княжества Литовскаго» (Мінск, 1989), ілюстраваная гісторыя дзяржавы «Суверенная Беларусь» (Мінск, 2008), «История белоруской государственности» (Мінск, 2019) і інш. Экспануемыя выданні былі прысвечаны знакамітым суайчыннікам, якія праславілі родную краіну далёка за яе межамі. Сярод іх Еўфрасіння Полацкая, Ф. Скарына, Н. Орда, Я. Купала і Я. Колас, М. Багдановіч і славутыя людзі найноўшага часу: У. Мулявін, П. Клімук, У. Карват, Ю. Несцярэнка і інш.


Значнае месца ў кніжнай экспазіцыі заняла літаратура, прысвечаная Брэсту і Брэсцкай вобласці. Прадстаўлены архітэктурныя, прыродныя і літаратурныя сімвалы нашага рэгіёна. Сярод літаратурных сімвалаў цэнтральнае месца заняло факсімільнае выданне Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі, выдадзенай 4 верасня 1563 г. З гісторыяй Брэста знаёмілі кнігі А. Гладышчука «Замок Берестейский» (Гродна, 2017), Л. Несцерчука «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стагоддзяў» (Мінск, 2002), М. Аляксандрава «Брест на перекрёстках уникальных судеб» (Мінск, 2020) і інш.


У агульнай чытальнай зале, аддзеле абанемента і аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва таксама былі падрыхтаваны тэматычныя выставы да Дня Незалежнасці. Кніжная выстава аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва «Я тут жыву» дазволіла юным чытачам у даступнай форме пазнаёміцца з сімволікай беларускай дзяржаўнасці, гісторыяй, культурай і традыцыямі роднага краю.


1 ліпеня ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва прайшло займальнае мерапрыемства «Маленькі горад — вялікая гісторыя», прысвечанае падарожжу па славутасцях Брэста.


Супрацоўнікі аддзела пазнаёмілі дзяцей з візітоўкамі горада, новымі цікавымі фактамі пра Брэсцкую крэпасць, алеяй ліхтароў, помнікам Тысячагоддзя Брэста, прыадчынілі культурную, спартыўную, рэлігійную старонкі гісторыі горада. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу і атрымалі прыемныя бонусы. Вынікам мерапрыемства стала складанне пазла-карты Брэста з выдатнымі мясцінамі.


Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — важнае свята для кожнага жыхара нашай краіны, даніна памяці героям-вызваліцелям і падзяка тым, хто працуе на карысць нашай Радзімы.



Зварот да спісу