Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы»

Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы»

Медыцынскі лекторый «Будзьце здаровы»

Паважаныя чытачы!


4 лютага 2020 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пачынае цыкл мерапрыемстваў у рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровы». Бібліятэка заўсёды актыўна ўдзельнічала ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» (2016–2020). У бягучым годзе таксама будуць арганізаваны сустрэчы і кансультацыі спецыялістаў для чытачоў Бібліятэкі, прэзентаваны новыя выставы актуальнай літаратуры і новыя магчымасці Бібліятэкі па выкананні інфармацыйных запытаў карыстальнікаў па тэме захавання здароўя.


У першым мерапрыемстве «Скажы раку — НЕ!», якое прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі, прымуць удзел:

–          Ена Дзмітрый Леанідавіч, урач-анколаг, намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера;

–          Жыхар Ірына Вячаславаўна, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцця“».


Будзе арганізавана выстава літаратуры па гэтай тэме.


Пачатак мерапрыемства ў 14:00.


Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу.


Наш адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2-і паверх, агульная чытальная зала).


Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74 (Глазкова Тамара Васільеўна, загадчыца агульнай чытальнай залы).

Зварот да спісу