Начало активности (дата): 04.07.2019 09:26:40
Количество показов: 1033
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрыты доступ да электронных выданняў сістэмы «ЛитРес: Библиотека». Кампанія, заснаваная ў 2006 г., сёння з’яўляецца лідарам на рынку распаўсюджвання ліцэнзійных электронных рэсурсаў. Яна працуе па прамых кантрактах з найбуйнейшымі выдавецтвамі Расіі, сярод якіх «Эксмо», «АСТ», «Олма МедиаГрупп», «Рипол Классик», «Логос» і інш. А таксама з многімі папулярнымі аўтарамі, такімі як Барыс Акунін, Аляксандра Марыніна, Яўген Грышкавец і інш. «ЛитРес» дазваляе чытачу заказваць электронныя кнігі ў бібліятэцы і чытаць іх на мабільных прыладах на платформах iOS, Android і Windows Phone 8, на спецыялізаваных рыдарах або любой іншай прыладзе, якая мае браўзэр з доступам у Інтэрнэт.
Кампанія «ЛитРес» прадастаўляе доступ да сваёй электронна-бібліятэчнай сістэмы, у якую ўваходзіць шырокі спектр папулярнай і адукацыйнай літаратуры самых розных накірункаў — банкаўская справа, эканоміка, філасофія, юрыспрудэнцыя, псіхалогія, гісторыя, мовазнаўства, адукацыя і культура, публіцыстыка, паэзія, драматургія і інш. Асартымент электронных выданняў налічвае больш за 300 000 назваў і пастаянна папаўняецца за кошт навінак.
Унікальная сістэма «ЛитРес: Библиотека» дазваляе бібліятэкару з дапамогай простых дзеянняў выдаваць электронную кнігу чытачу, а чытачу, у сваю чаргу, атрымаць доступ да электроннай кнігі на любой прыладзе з доступам у Інтэрнэт. При гэтым выдача выданняў будзе праводзіцца з захаваннем усіх аўтарскіх правоў, бо электронныя кнігі абаронены ад капіравання. Па заканчэнні тэрміну карыстання выданне знікне з прылады карыстальніка. Пасля гэтага кніга вяртаецца ў электронную бібліятэку і можа быць выдадзена наступнаму чытачу.
Для таго, каб скарыстацца новай паслугай, вам неабходна:
- запісацца ў Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага;
- у аддзеле абанемента ўзяць лагін і пароль для ўваходу на сайт www.biblio.litres.ru, прад’явіўшы чытацкі білет. Лагін і пароль чытача з’яўляюцца ўнікальнымі;
- выкарыстоўваючы атрыманыя лагін і пароль неабходна аўтарызавацца ў асабістым кабінеце на сайце www.biblio.litres.ru.
Больш падрабязную інструкцыю для чытача можна атрымаць на сайце www.biblio.litres.ru.
Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна,
заг. аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09