Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Лагер + лета = бібліятэка

Лагер + лета = бібліятэка

Лагер + лета = бібліятэка

Лета — гэта час творчасці і фантазіі. Для Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага летнія канікулы — гэта выдатная магчымасць стварэння для дзяцей прасторы творчасці і зносін на аснове кнігі.

Кожнае лета супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца зрабіць незвычайным і пазнавальным. Штогод распрацоўваюцца новыя формы мерапрыемстваў і цэлыя праграмы, што дазваляе зрабіць вольны час дзяцей не толькі цікавым, але і карысным.

На працягу чэрвеня 2021 г. мерапрыемствы абласной бібліятэкі наведалі больш за 650 навучэнцаў школ, гімназій і садоў Брэста (СШ № 1, 9, 13, 17, 22, 32, 33, 35, гімназіі № 3, 6, яслі-сады № 62, 64).

«У госці да кніжак мы спяшаемся», «Бібліятэчныя галаваломкі», «У гасцях у „Вітамінкі“», «Як гэта працуе?», «Нам выпаў гонар дакрануцца да Перамогі» — толькі некаторыя тэмы цікавых сустрэч у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва. Дзеці чыталі ўслых, глядзелі і абмяркоўвалі фільмы і мультфільмы, удзельнічалі ў віктарынах і творчых майстэрнях, малявалі, фарбавалі і ляпілі.

Вялікую цікавасць у юных наведвальнікаў выклікалі пазнавальныя аўтарскія праграмы партнёрскага цэнтра InfoUSA Brest. Супрацоўнікі аддзела літаратуры на замежных мовах знаёмілі дзяцей з кнігамі ў дапамогу вывучэнню замежныў моў, арыгінальнай амерыканскай літаратурай для дзяцей і падлеткаў, кнігамі па экалогіі, калекцыямі незвычайных кніг і коміксаў. Школьнікі мелі магчымасць папрацаваць з электронным канструктарам, гульнявой сістэмай Makey Makey, 3D-ручкамі, пазнаёміцца з асновамі эканамічных ведаў, новымі імёнамі і пашыраць веды ў галіне геаграфіі.

Аддзел рэдкай кнігі правёў серыю тэматычных экскурсій «Падарожжа ў гісторыю кнігі». Удзельнікі мерапрыемстваў зрабілі шмат важных адкрыццяў (даведаліся пра старажытныя матэрыялы для пісьма, калі і дзе былі вынайдзены папера і друкарскі станок), пагарталі факсімільныя выданні айчынных рукапісных помнікаў (Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелляў), кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, Брэсцкай Бібліі, першага ў свеце «Буквара»; пазнаёміліся з кнігамі XVII–XVIII стст., выданнямі брэсцкіх друкарняў пачатку XX ст., лістоўкамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, арыгінальным фрагментам знакамітай Брэсцкай Бібліі 1563 г.

Арганізуючы такі карысны адпачынак, бібліятэка садзейнічае прыцягненню да чытання, пашырэнню далягляду, інтэлектуальнаму і творчаму развіццю дзяцей і моладзі.

 



Зварот да спісу