Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Круглы стол «Сучасная беларуская кніга: тэндэнцыі развіцця і сродкі распаўсюджвання»

Круглы стол «Сучасная беларуская кніга: тэндэнцыі развіцця і сродкі распаўсюджвання»

Круглы стол «Сучасная беларуская кніга: тэндэнцыі развіцця і сродкі распаўсюджвання»

27 лютага 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся круглы стол «Сучасная беларуская кніга: тэндэнцыі развіцця і сродкі распаўсюджвання» з удзелам галоўнага рэдактара аднаго з найбуйнейшых рэспубліканскіх выданняў — газеты «Звязда», дырэктара–галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Звязда» і старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча. Ён выступіў з дакладам аб месцы і ролі беларускай літаратуры ў сучасным інфармацыйным грамадстве.


У рабоце круглага стала прынялі ўдзел супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, дырэктары гарадскіх і раённых цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго члены, супрацоўнікі выдавецкага дома «Звязда».


Загадчыца аддзела краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага І. І. Жэленгоўская падзялілася напрацоўкамі па папулярызацыі краязнаўчых рэсурсаў.


Т. А. Дземідовіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выступіла з дакладам «Сучасны літаратурны працэс на Брэстчыне».


Публічныя бібліятэкі Брэсцкай вобласці не раз з’яўляліся пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» ў розных намінацыях. Вопытам работы ў гэтым напрамку падзяліліся дырэктар ДУК «ЦБС г. Баранавічы» Т. А. Рудкоўская і дырэктар ДУК «Ганцавіцкая РЦБС» А. У. Хваль. Яны расказалі аб праектах і формах работы, якія практыкуюць сярод чытачоў, падзяліліся, як пашыраюць сваю аўдыторыю, як выкарыстоўваюць інтэрактыўныя тэхналогіі ў сваёй дзейнасці.


У ходзе мерапрыемства асвятляліся і абмяркоўваліся пытанні падтрымкі айчыннага кнігавыдання і папулярызацыі лепшых кніг беларускіх аўтараў, пытанні захавання і папулярызацыі інфармацыі аб рэгіянальнай гісторыі, культуры і літаратуры.


У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя праектаў выдавецкага дома «Звязда», перадача падарункавых выданняў у фонд Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, а таксама ўзнагароджанне Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і бібліятэчных сістэм вобласці па выніках працы за 2022 год.



Аддзел бібліятэказнаўства

+375 162 53 04 40


Жэленгоўская, І. І. Краязнаўчы інфармацыйны рэсурс у бібліятэцы…




Зварот да спісу