Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «В пользу и употребления юношества…»

Кніжная выстава «В пользу и употребления юношества…»

Кніжная выстава «В пользу и употребления юношества…»

1 верасня 2020 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрыецца кніжная выстава «В пользу и употребления юношества…», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. На ёй будзе дэманстравацца вучэбная літаратура для школ, гімназій і ўніверсітэтаў XIX – першай паловы XX ст., факсімільныя выданні падручнікаў XVII–XVIII стст., а таксама літатарура па кнігазнаўстве, якая змяшчае матэрыялы аб навучальных выданнях.


Да ўзнікнення пісьменства людзі перадавалі веды з вуснаў у вусны. Потым вучыліся грамаце па царкоўных кнігах. І, нарэшце, у XV–XVI стст. з’явіліся адмысловыя кнігі для навучальных патрэб — азбукі, граматыкі, «Евангелле вучыцельнае». Спачатку гэта былі рукапісныя, а затым і друкаваныя кнігі.


На выставе прадстаўлена факсімільнае выданне першай у свеце кнігі пад назвай «Буквар», якая была надрукавана на царкоўнаславянскай мове 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе пад Вільняй.


Самым «старым» арыгінальным выданнем з’яўляецца «Кароткі курс арыфметыкі з табліцамі...», падручнік для акадэмічнай моладзі, які быў надрукаваны ў Вільні ў 1828 г. на польскай мове. Гэта 7-е выданне кнігі, напісанай у 1807 г. вядомым польскім матэматыкам, філосафам і перакладчыкам Юзэфам Чэхам.


Чытачам будзе цікава пазнаёміцца з кнігамі і больш позняга перыяду. Так, сведкай 19 «польскіх» гадоў у гісторыі Брэста з’яўляецца «Античная хрестоматия: пособие по русскому языку для учащихся 1-го класса реформированной гимназии в Польше с русским языком обучения», выдадзеная ў 1933 г. у Брэсцкай друкарні Тэненбаума.


Запрашаем настаўнікаў, школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх жадаючых наведаць нашу выставу, якая будзе экспанавацца да лістапада 2020 г.



Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу