Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Jane Austen’s romantic world» («Романтический мир Джейн Остин»)

Кніжная выстава «Jane Austen’s romantic world» («Романтический мир Джейн Остин»)

Кніжная выстава «Jane Austen’s romantic world» («Романтический мир Джейн Остин»)

Кніжная выстава «Jane Austen’s romantic world» («Романтический мир Джейн Остин»), прысвечаная 245-гадоваму юбілею з дня нараджэння вядомай брытанскай пісьменніцы Джэйн Осцін, адкрылася ў аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Джэйн Осцін (1775–1817) — адна з самых вядомых пісьменніц канца XVIII – пачатку XIX ст., класік англійскай і сусветнай літаратуры, аўтар нораваапiсальных, сацыяльна-бытавых жаночых раманаў. Літаратурныя крытыкі па праве называюць Джэйн Осцін «першай лэдзі англійскай літаратуры», якая змяніла рух рамана «ад рамантычнай выдумкі» ў бок рэальнага жыцця. У кнігах пісьменніцы адлюстраваны ўклад жыцця, норавы і псіхалогія правінцыйнага грамадства, асуджаюцца абыякавасць, падман, бессардэчнасць і ашчаднасць. Можна смела сказаць, што па тонкасці іроніі, па вернасці рэалістычнай дэталі, па глыбіні пранікнення ў псіхалагічную сутнасць характараў пісьменніца не мае сабе роўных у англійскай літаратуры таго часу. Раманы Джэйн Осцін аказалі неверагодны ўплыў на развіццё сусветнай культуры, шмат разоў былі экранізаваны і натхнілі на творчасць не адно пакаленне пісьменнікаў.


На выставе прадстаўлены як творы самой пісьменніцы, так і кнігі і артыкулы пра яе, яе жыццё і творчасць. Раздзел, у якім прадстаўлены творы Джэйн Осцін, знаёміць з арыгіналамі на англійскай мове, якія выйшлі ў знакамітай брытанскай серыі «The Millenium Library». Сярод іх самыя вядомыя творы: «Розум і пачуцці» («Sense and Sensibility»), «Гонар і прадузятасць» («Pride and Prejudice»), «Мэнсфілдскі парк» («Mansfield Park»), «Довады розуму» («Persuasion»), «Сэндзітон і іншыя апавяданні» («Sanditon and other stories»), «Эма» («Emma»). Прапануюцца таксама пераклады Джэйн Осцін на рускую і польскую мовы. Для чытачоў, якія толькі вучацца чытаць па-англійску, прапанаваны творы пісьменніцы ў кнігах для чытання, забяспечаных слоўнікам і каментарыямі.


У раздзеле крытыкі экспануюцца энцыклапедыі, кнігі і артыкулы з перыёдыкі з біяграфіяй і матэрыяламі па творчасці Джэйн Осцін на англійскай і рускай мовах.


Выстаўка «Jane Austen’s romantic world» будзе дзейнічаць ў аддзеле літаратуры на замежных мовах з 14 снежня 2020 г. па 14 студзеня 2021 г.



Новікава Мая Мікалаеўна,

вядучы бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу