Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстаўка «Беларусь у люстэрку статыстыкі»

Кніжная выстаўка «Беларусь у люстэрку статыстыкі»

Кніжная выстаўка «Беларусь у люстэрку статыстыкі»

З 20 лістапада ў iнфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстаўка пад назвай «Беларусь у люстэрку статыстыкі».


Сёння статыстыка пранізвае ўсе аспекты сучаснага жыцця. Яна служыць асновай для шматлікіх урадавых рашэнняў, у прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасці. Яна дае магчымасць валодаць інфармацыяй пра тыя тэндэнцыі, якія ўплываюць на наша жыццё.


Статыстыка — гэта галоўны фактар, які ўлічваецца пры абгрунтаванні амаль кожнага аспекту бюджэту і сацыяльных праграм.


На выстаўцы прадстаўлены новыя кнігі, апошнія статыстычныя зборнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама нарматыўныя прававыя акты па статыстыцы ў Рэспубліцы Беларусь. Поўныя тэксты гэтых дакументаў можна атрымаць як на папяровых носьбітах, так і ў электронным выглядзе з выкарыстаннем інфармацыйна-пошукавых сістэм «Эталон» і «Эксперт», якія функцыянуюць у аддзеле.


Выстаўка будзе карыснай студэнтам, выкладчыкам і аспірантам, эканамістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі статыстыкі ва ўсіх сферах жыцця.


Гарбачэўская  Валянціна Адамаўна,

вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

Кантактны тэлефон: +365 162 57 48 77



Зварот да спісу