Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выніковая сустрэча з удзельнікамі квэста

Выніковая сустрэча з удзельнікамі квэста

Выніковая сустрэча з удзельнікамі квэста

У суботу, 22 студзеня 2022 г., у абласной бібліятэцы падвялі вынікі літаратурнага квэста «У Брэсце – чытаць!», які праходзіў на старонцы бібліятэкі ў Instagram (@brest_library) на працягу ўсяго 2021 года. Нарэшце арганізатары і ўдзельнікі пазнаёміліся ў рэальнасці: якія ж усе розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да кнігі.


Усяго ў чэленджы прынялі ўдзел звыш 50 чалавек, прычым не толькі брастаўчан, але і жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі: з намі чыталі Мінск, Мазыр, Пружаны і інш. На жаль, прысутнічаць на сустрэчы змаглі не ўсе.


У павольнай гутарцы за кубкам гарбаты ўдзельнікі квэста падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праекту і ад прачытаных за год кніг (а іх — цэлых 120). Кожны з прысутных расказаў пра свае кніжныя адкрыцці, пра тое, што больш за ўсё ўзрушыла і парадавала. Як мы і меркавалі, большасць адкрылі для сябе жанр графічных раманаў. Многія атрымалі вялікае задавальненне, перачытаўшы класічную літаратуру: Талстога, Салжаніцына, Дастаеўскага... Як заўважыла адна з удзельніц, для кожнай кнігі ёсць свой час. Сучасная дзіцячая і падлеткавая літаратура таксама выклікала шмат эмоцый: чаму гэтыя творы не ўваходзяць у школьную праграму? Гурманы атрымалі асалоду ад чытання па-беларуску.


У выніку абмеркавання быў складзены ТОП-спіс кніг квэста. Сярод самых упадабаных — Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім», Андрусь Горват «Радзіва Прудок», Яўген Замяцін «Мы», Нарынэ Абгаран «З неба ўпалі тры яблыкі» і Фрэдрык Бакман «Бабуля загадала кланяцца і перадаць».


Дзве з паловай гадзіны зносін праляцелі незаўважна. Прыемнай нечаканасцю для ўдзельнікаў чэленджа сталі кніжныя падарункі (лепшыя творы сусветнай і сучаснай беларускай літаратуры) ад партнёра праекта — кампаніі OZ.by, а таксама сертыфікаты на бясплатнае карыстанне камерцыйным фондам аддзела абанемента ад абласной бібліятэкі.


У канцы сустрэчы адкрылася самая галоўная інтрыга - анонс новага літаратурнага челленджа «У Брэсце - чытаць. Экспедыцыя», які стартуе на старонцы бібліятэкі ў Instagram ужо з лютага! Літаратурнае падарожжа працягваецца! Усім чытаць!



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76



Зварот да спісу