Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Жыровічы - сталіца духоўнай культуры Беларусі»

«Жыровічы - сталіца духоўнай культуры Беларусі»

«Жыровічы - сталіца духоўнай культуры Беларусі»

Выстава «Жировичи — столица духовной культуры Беларуси»


Малыя гарады Беларусі — адлюстраванне шматвяковай гісторыі краіны. Нават паселішчы, якія сталі гарадамі ў ХХ ст., ці гарады, якія сталі з часам паселішчамі, маюць свае гістарычныя славутасці і падзеі, звязаныя з імі.


Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў рыхтуе цыкл выстаў «Города и люди» па матэрыялах з перыядычных выданняў аб асаблівасцях і славутасцях невялікіх гарадоў і паселішчаў Беларусі.


З 5 красавіка па 5 мая 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў будзе дэманстравацца першая выстава «Жировичи — столица духовной культуры Беларуси».


У XV ст. у Жыровічах размяшчаўся маёнтак шляхціца Аляксандра Солтана, у 1610-я гг. — уладанне Льва Сапегі. У 1642 г. Жыровічы — мястэчка Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, у 1644 г. быў атрыманы статус горада, а ў 1652 г. — магдэбургскае права. У XVII ст. гэта быў буйны гандлёвы цэнтр.


Сёння Жыровічы — вёска Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці, якая знаходзіцца ў 10 км ад райцэнтра, у 138 км ад Гродна.


Асноўнай славутасцю Жыровічаў з’яўляецца комплекс будынкаў мужчынскага Свята-Успенскага праваслаўнага манастыра, які заснаваны ў 1470 г.


Манастыр у Жыровічах з’яўляецца адным з найбольш наведвальных і шануемых ва ўсёй Беларусі. У галоўным Свята-Успенскім саборы манастыра захоўваецца святы цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці. Паводле падання, гэты абраз цудоўным чынам выявіўся на камені. Адбылося гэта на тым месцы, дзе зараз і размешчаны манастыр. Гэта адзін з самых значных праваслаўных абразоў свету, самы маленькі з шануемых Багародзічных абразоў.


У 2020 г. Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр адзначыў сваё 500-годдзе, а абраз — 550-годдзе. Да юбілейных дат у перыядычных выданнях друкаваўся шэраг артыкулаў з новымі даследаваннямі навукоўцаў аб святынях, пра ўнікальны старажытны беларускі іканастас, які захаваўся да нашых дзён, пра крыніцы, да якіх прыходзяць шматлікія пілігрымы і пра людзей, чыё жыццё было звязана з Жыровічамі і кляштарам.


На выставе будуць прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў «Беларуская думка», «Архівы і справаводства», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь», «Родина», «Родная прырода», «7 дней», «Народная газета» і інш.


Запрашаем чытачоў наведаць чытальную залу бягучых перыядычных выданняў і пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі.



Нагурная Марыя Яўгенаўна,

бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу