Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Гарады і людзі»

«Гарады і людзі»

«Гарады і людзі»

Выстава «Малорита: история и современность»


На працягу ўсяго гістарычнага развіцця жыхары гарадоў і паселішчаў Беларусі стваралі асаблівую культуру. Яе лепшыя помнікі адлюстроўваюць асаблівасці і найважнейшыя дасягненні сваёй эпохі, сведчаць пра мудрасць і майстэрства жыхароў краіны.


З 8 лістапада па 8 снежня 2021 г. будзе экспанавацца выстава «Малорита: история и современность» з цыкла «Гарады і людзі».

Маларыцкая зямля — утульны куток на паўднёвым захадзе Беларусі з непаўторнай прыродай, багатай гісторыяй і самабытнай культурай. Гэта край з добрай перспектывай для развіцця экалагічнага, сельскага, воднага, паломніцкага і іншых відаў турызму.


На выставе прадстаўлены гістарычныя матэрыялы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўпарадкаванне зямель у XVI ст., становішча праваслаўных прыходаў у канцы XIX ст., калектывізацыю ў 1939–1941 гг. на Маларытчыне. Экспазіцыя пазнаёміць з публікацыямі пра археалагічныя помнікі, старажытныя храмы, узоры драўлянага дойлідства, традыцыйны строй ткацтва, які адрадзілі ў Маларыцкім цэнтры народнай творчасці, пра традыцыю выпякання грачанага хлеба, уключаную ў «Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь».


Выстава падрыхтавана па матэрыялах перыядычных выданняў: «Беларускі гістарычны часопіс», «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта.

Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права», «Наша гісторыя», «Маладосць», «Заря», «СБ. Беларусь сегодня», «7 дней», «Служба спасения» і інш.



Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу