Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адбыўся семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

Адбыўся семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

Адбыўся семінар «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

23 красавіка 2019 г. на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў пяты раз адбыўся гарадскі навукова-практычны семінар для студэнтаў і навучэнцаў каледжаў па тэме «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ». Мэта семінара — фарміраванне ў студэнтаў метадалагічных і метадычных кампетэнцый для напісання курсавых і дыпломных работ.


Арганізатарамі семінара выступілі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (юрыдычны факультэт, кафедра крымінальна-прававых дысцыплін) і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. У працы семінара прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты 1-га курса юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы выпускных курсаў філіяла Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Політэхнічны каледж і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права».

Семінар адкрылі прывітальным словам: намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Северын Э. М. і намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Кароль Л. К. Затым прагучалі даклады і выступленні выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна па тэме семінара.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Была арганізавана разгорнутая выстава літаратуры «Государство и право. Юридические науки» (з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага), якую прадставіла заг. агульнай чытальнай залы Глазкова Т. В. Работу Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прэзентавала Жук А. І., гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела. Жак Н. П., заг. аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў выступіла з інфармацыяй «Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці: пошукавыя магчымасці. Падключэнне найбуйнейшых пошукавых сістэм адкрытага доступу». Амаль кожнае выступленне дакладчыкаў суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.

У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі станоўча ацанілі такую форму работы і навучання студэнтаў і выказаліся за працяг традыцый супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі і абласной бібліятэкай.

Агульная колькасць удзельнікаў семінара склала 115 чалавек, з іх 105 — новыя чытачы.

Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу