Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Чытацкі рэйтынг» падводзіць вынікі

«Чытацкі рэйтынг» падводзіць вынікі

«Чытацкі рэйтынг» падводзіць вынікі

17–18 студзеня 2021 г. у фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава перыёдыкі «Читательский рейтинг: итоги 2020 года».


З 2020 г. на сайце бібліятэкі ва ўкладцы «Чытацкі рэйтынг», разам з кнігамі месяца, стаў публікавацца рэйтынг самых чытаемых часопісных публікацый. Кожны месяц супрацоўнікі чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў складаюць топ-5 лепшых публікацый з навукова-папулярных часопісаў «Планета», «Вокруг света», «Наука и религия», «Наука и жизнь», «Национальная география. Россия», «Discovery», «Родина», «Дилетант», «Наша гісторыя». З красавіка 2020 г. стала магчымым чытаць усе прадстаўленыя ў рэйтынгу часопісныя публікацыі цалкам.


На выставе «Читательский рейтинг: итоги 2020 года» будуць прадстаўлены 60 самых цікавых артыкулаў пра лепшыя сучасныя тэхналогіі ў прамысловасці і сацыяльнай сферы, аб знікаючай з нашага жыцця ежы і дыеце доўгажыхароў. Найбольш папулярная сярод чытачоў рубрыка «Гісторыя» прадаставіць цікавыя факты з гісторыі нашай краіны, Вялікага Княства Літоўскага, замежных краін. Да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) у рэйтынг увайшлі публікацыі пра малавядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі і правядзення Патсдамскай канферэнцыі (1945), пра складаныя і супярэчлівыя адносіны рускіх і палякаў у 1944–1945 гг., пра гісторыю ваенных дакументаў (загадаў, пісьмаў, пахавальных, узнагародных лістоў). Матэрыялы выставы дадуць адказы на 75 пытанняў пра Вялікую Айчынную вайну, якія не былі абнародаваныя раней. Адна з самых цікавых рубрык у рэйтынгу — «Імёны ў гісторыі». Яна пазнаёміць з малавядомымі фактамі з жыцця знакамітых людзей (Кастуся Каліноўскага, Святаполк-Мірскіх, Ганны Сіроткі (Радзівіл), Янкі Купалы, Ларысы Геніюш, У. І. Леніна, І. В. Сталіна, М. С. Хрушчова), а, магчыма, і адкрые новыя імёны ў гісторыі.


Паважаныя чытачы, запрашаем наведаць выставу з 10:00 да 18:00 і пазнаёміцца з прадстаўленымі матэрыяламі.



Сахарэвіч Людміла Іванаўна,

заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу