Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Брэст — горад Бібліі»

«Брэст — горад Бібліі»

«Брэст — горад Бібліі»

У аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага завяршыўся трэці этап кнігазнаўчых сустрэч «Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння» пад назвай «Брэст — горад Бібліі».


У нашым горадзе ў XVI ст. была надрукавана знакамітая Брэсцкая Біблія па ініцыятыве і на сродкі нясвіжскага князя, віленскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, брэсцкага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага.


Чаму менавіта Брэст быў абраны ім у якасці месца выдання такой знакавай кнігі? Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі знайсці студэнты фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна разам з супрацоўнікам аддзела рэдкай кнігі.


Што сабой уяўляў наш горад у XIV–XVI стст.?


У 1390 г. Бярэсце першым з беларускіх гарадоў атрымлівае магдэбургскае права. Тут у 1409 г. адбылася сустрэча вялікага князя літоўскага Вітаўта, польскага караля Ягайлы і татарскага хана Джэлал ад-Дзіна, на якой было вырашана даць адпор крыжакам. Сімвалічна, што ў Бярэсці ў 1515 г. быў зацверджаны вайсковы статут ВКЛ. З Бярэсцем звязана жыццё і дзейнасць такіх выбітных асоб як Астафій Валовіч, Лаўрэнцій Зізаній, Афанасій Філіповіч, Іпацій Пацей. Сюды Мікалай Радзівіл запрашае шматлікіх інтэлектуалаў з ВКЛ і іншых краін.


Такім чынам, Брэст у той далёкі час уяўляў сабой буйны і развіты палітычны, адміністрацыйны, духоўны, культурны, інтэлектуальны цэнтр з шырокімі міжнароднымі кантактамі. Таму цалкам заканамерна, што Мікалай Радзівіл Чорны адкрыў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню менавіта ў Бярэсці. Тут 4 верасня 1563 г. і была выдадзена Брэсцкая (Берасцейская) Біблія — унікальны помнік айчыннай і сусветнай культуры, шэдэўр паліграфічнага мастацтва.


Цыкл будзе прадоўжаны тэмай «Брэсцкі фаліянт: паліграфічныя сакрэты і асаблівасці».


Пінкевіч Алена Аляксееўна,

заг. аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу