Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Библиотека в кругу друзей»

«Библиотека в кругу друзей»

«Библиотека в кругу друзей»

Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай абласной бібліятэцы

імя М. Горкага


На працягу 19 гадоў 15 верасня ў краіне адзначаецца Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Свята ўведзена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а дата яго прымеркавана да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — галоўнага кнігасховішча краіны. За час існавання свята добрай традыцыяй стала ў гэты дзень арганізоўваць круглыя сталы, праводзіць канферэнцыі і семінары, цікавыя мерапрыемствы для чытачоў.


15 верасня 2020 г. шэраг святочных мерапрыемстваў прайшоў і ў галоўным будынку Бібліятэкі.


Раніца пачалася з выступлення ў прамым эфіры праграмы «Утренний эспрессо» ТРК «Брэст» дырэктара Бібліятэкі Алены Якаўлеўны Стрыжэвіч, якая расказала пра сучасны стан і перспектывы развіцця Брэсцкай абласной бібліятэкі і публічных бібліятэк вобласці, а таксама павіншавала калег і чытачоў са святам.


На працягу дня ў Бібліятэцы адно за адным разгортваліся разнастайныя падзеі, дзе кожны чытач змог выбраць для сябе нешта цікавае.


Заг. агульнай чытальнай залай Тамара Васільеўна Глазкова пазнаёміла гасцей і чытачоў з выставай кніг з аўтографамі аўтараў і дарыльшчыкаў «С наилучшими пожеланиями». На выставе было прадстаўлена больш за 200 экз. цікавых і каштоўных выданняў. Сярод аўтараў прадстаўленых кніг — навуковая эліта Беларусі ў розныя перыяды яе гісторыі, дзяржаўныя дзеячы, палітыкі, журналісты, пісьменнікі: П. Ф. Лысенка, А. А. Каваленя, І. І. Жылінскі, С. С. Смірноў, Р. А. Левін, П. І. Клімук, В. Ф. Кебіч, Цішка Гартны, М. Танк, Я. Брыль, І. Шамякін, А. Карлюкевіч, У. С. Караткевіч, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Н. Мацяш, А. Разанаў, Л. Дранько-Майсюк, М. Пракаповіч, З. Дудзюк, Я. Еўтушэнка і інш.


У аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася прэзентацыя выставы «Книга на театральных подмостках». У экспазіцыі былі прадстаўлены кнігі, артыкулы з беларускіх і рускіх прафесійных часопісаў, запісы на дысках, вінілавыя пласцінкі, афішы і іншыя матэрыялы, якія раскрываюць непарыўную сувязь тэатра і кнігі. Асноўны акцэнт выставы зроблены на інфармацыі аб творчай дзейнасці, вядомых пастаноўках, дасягненнях нашых брэсцкіх тэатраў — Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і Брэсцкага тэатра лялек.


Новае структурнае падраздзяленне Бібліятэкі — аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу прэзентаваў YouTube-праект «(Не)Книжные люди». Праект прымеркаваны да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Гэта сучасны фармат, дзе нашы чытачы, сябры і партнёры разважаюць пра кнігі, чытанне і ролю Бібліятэкі ў жыцці грамадства. Госці прэзентацыі першымі ўбачылі відэаролік праекта, пасля чаго ён стаў даступным да прагляду на афіцыйнай старонцы Бібліятэкі ў YouTube. Сярод прысутных былі і тыя, хто ўжо прыняў удзел у праекце «(Не)Книжные люди», — журналіст Анастасія Ноздрын-Плотніцкая, рамеснік Юрый Сальнікаў, навучэнец гімназіі № 1 Мікалай Дыякоўскі. Яны падзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі аб праекце і Бібліятэцы.


Новыя выпускі будуць выходзіць штотыдзень па аўторках да канца года.


Адначасова з прэзентацыяй праекта ў аддзеле абанемента бібліятэкар аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Іна Бабіч правяла экспрэс-агляд дзіцячай літаратуры для дарослых. Галоўная прыкмета сучаснай дзіцячай літаратуры — той факт, што яна выходзіць за межы дзіцячай узроставай групы і становіцца літаратурай для ўсіх. Шмат дарослых людзей сёння з задавальненнем чытаюць дзіцячыя кнігі. Гэта выдатны спосаб аб’яднання пакаленняў. Госці мерапрыемства (студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна) даведаліся аб фондзе аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва, дзе шмат гадоў збіраецца калекцыя лепшых дзіцячых кніг класікаў і сучасных аўтараў, аб працы аддзела ў сетцы Інстаграм і аб апошнім відэапраекце аддзела «Книги ... без границ!». Сучасныя тэмы дзіцячай кнігі, вострыя пытанні, знакавыя аўтары і героі — усё гэта было раскрыта дзякуючы кніжнай выставе і падрабязнаму агляду. Праілюстраваць тое, пра што расказала бібліятэкар, дапамагла актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, удзельніца праекта «Книги ... без границ!» Ганна Стасюк: сустрэча завяршылася тэатралізаваным чытаннем урыўка з кнігі Гудрун Мебс «Бабуля! — крычыць Фрыдэр» у выкананні Ганны.


Цікава прадставілі свае рэсурсы і партнёрскія праекты супрацоўнікі аддзела літаратуры на замежных мовах. Гэта першае публічнае мерапрыемства ў новай прасторы аддзела (раней аддзел знаходзіўся на 2-м паверсе). Заг. аддзела Таццяна Налобіна расказала аб партнёрскіх адносінах і сувязях з амаль двума дзясяткамі арганізацый, у т. л. з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і грамадскімі арганізацыямі замежных краін. Ахвотныя маглі азнаёміцца з разгорнутай выставай «Библиотека в кругу друзей. Книги — подарки организаций-партнёров Брестской областной библиотеки им. М. Горького».


Завяршылася свята адкрытай лекцыяй выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы Валянціны Мальцавай «З гісторыі фартэпіяннай культуры Беларусі».







Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу