Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



11 верасня адбылося ўручэнне факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі

11 верасня адбылося ўручэнне факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі

 11 верасня адбылося ўручэнне факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі
11 верасня 2019 г. у Брэсце адбылася канферэнцыя «Кніга ў фарміраванні інтэлектуальнай культуры народа», якая прайшла ў рамках выязнога пасяджэння БАЕ (Бібліятэчная Асамблея Еўразіі). Кіраўнікі нацыянальных бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў наведалі Брэст у яго статусе «Культурная сталіца Садружнасці – 2019».

На мерапрыемстве адбылося ўручэнне Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі, над якім працавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома «Сегмент» пры падтрымцы ЗАО «Белнафтастрах» па загаду Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта. У аснову факсіміле лёг асобнік, які цяпер знаходзіцца ў Торуньскім універсітэце (Рэспубліка Польшча). Першапачаткова ён належаў вядомаму ваеннаму і культурнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Багуславу Радзівілу.

Сёння ў публічных, музейных, семінарскіх, манастырскіх бібліятэках Еўропы і Амерыкі знаходзіцца каля 130 асобнікаў Брэсцкай Бібліі, з іх трэць — поўныя, з невялікімі стратамі. Невядомая колькасць — у прыватных калекцыях.

У Беларусі зараз маюцца два асобнікі Радзівілаўскай Бібліі — у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук і ў Музеі гісторыі горада Брэста (падораны гораду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам да 1000-гадовага юбілею), а таксама невялікі фрагмент — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.

Брэсцкая Біблія — унікальны помнік сусветнай матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кніга была выдадзена 4 верасня 1563 г. у першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні ў г. Брэсце. Да сённяшняга дня гэтая кніга лічыцца адным з самых поўных і прыгожых выданняў таго часу; у свеце вядомая як «Брэсцкая» або «Радзівілаўская» Біблія. Гэта першае пратэстанцкае выданне Бібліі на польскай мове.

Брэсцкая Біблія сведчыць аб багатай культурнай традыцыі Брэста, таму праект факсімільнага ўзнаўлення гэтага шэдэўра быў прымеркаваны да 1000-годдзя горада.

Факсіміле абсалютна дакладна перадае арыгінальны памер кнігі, паперу, рукапісныя надпісы і паметкі, закладкі і іншыя асаблівасці арыгінала. Вага фаліянта — 15 кг. Кніга змяшчае ўкладыш з даследаваннем намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандра Сушы «Асэнсаванне шэдэўра».

Факсіміле ўпрыгожыць фонд сектара рэдкай кнігі Бібліятэкі і будзе даступна для чытачоў.

Фота Аляксея Ганчука



Зварот да спісу