Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава лiтаратуры “Гісторыя ў асобах”

Выстава лiтаратуры “Гісторыя ў асобах”

Выстава лiтаратуры “Гісторыя ў асобах”
У лютым аддзел літаратуры па мастацтве падрыхтаваў выставу “Гісторыя ў асобах”, якая складаецца з двух раздзелаў.

У першым раздзеле можна пазнаёміцца з асобай Мікалая Радзівіла Чорнага. Дыпламат, канцлер Вялiкага Княства Лiтоўскага, ваявода віленскі і стараста берасцейскі, асветнік і мецэнат — ён з’яўляецца адным з найвыдатнейшых дзеячаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы XVI стагоддзя. 

Другая частка выставы прысвечана княгіні Францішцы Уршулі Радзівіл, якая ўвайшла ў гісторыю як першая жанчына-драматург у ВКЛ, заснавальніца Нясвіжскага тэатра, аўтар тэатральных п’ес. На экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 выданняў: кнігі, мастацка-ілюстраваныя альбомы, часопісы, дыскі з музычнымі творамі XVIII і XIX стагоддзяў. 



Выстава знаёміць з такімі цікавымі выданнямі як “Радзивиловская летопись” — факсімільным узнаўленнем летапісу з рэдкімі мініяцюрамі і “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў” — факсімільным выданнем альбома фамільных партрэтаў князёў Радзівілаў, якое выпушчана ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і стала першым у цыкле кніг-фотаальбомаў пад агульнай назвай «Энцыклапедыя рарытэтаў», лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2010 года і ўладальнікам Гран-пры 8-га Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД. 

Выстава будзе карысна для шырокага кола чытачоў, для тых, хто шануе і імкнецца ведаць беларускую культуру і гісторыю.

Быцко Яніна Міхайлаўна, галоўны бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве
Тэлефон для даведак: +375(162) 20 90 40.

Возврат к списку