Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі»

Выстава літаратуры «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі»

Выстава літаратуры «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі»

Напярэдадні святкавання юбілеяў Народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія адзначаюцца ў 2017 годзе, агульная чытальная зала прапануе выставу літаратуры «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі» (да 135-годдзя з дня нараджэння).


Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.


На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.


Адметнасцю экспазіцыі з’яўляюцца прыжыццёвыя выданні Я. Купалы: «Песня будаўніцтву» (1925), «Беларусі ордэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940) і Я. Коласа: «Адплата» (1946), «Адшчапенец» (1950), «Новая зямля. Сымон-музыка» (1953). Акрамя гэтага, экспануецца рэпрынтнае выданне кнігі Я. Купалы «Жалейка», якая надрукавана ў Пецярбургу ў 1908 годзе.

Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі «Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях: успаміны, нарысы, прысвячэнні» (2012) і «Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…”: успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы» (2012) з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», а таксама кнігі-навінкі: Мікола Жыгоцкі «Прыйшоў у жыццё дзеля нас» (2015), Наталля Міцкевіч «Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа» (2016).


На выставе творчая спадчына пісьменнікаў прадстаўлена на розных мовах — беларускай, рускай, польскай, балгарскай, англійскай і французскай.


Творчасць пісьменнікаў увасоблена і ў мастацтве: тэатры, жывапісе, графіцы, скульптуры.


З матэрыяламі экспазіцыі можна пазнаёміцца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі на працягу ліпеня 2017 года.


Крылова Кацярына Паўлаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74




Возврат к списку