Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя кнігі Анатоля Усава “Прызнанне”

Прэзентацыя кнігі Анатоля Усава “Прызнанне”

Прэзентацыя кнігі Анатоля Усава “Прызнанне”

14 чэрвеня ў малой зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прэзентавалі кнігу вершаў Анатоля Усава «Прызнанне». 


Гэта першае выданне аўтара, перакладзенае на беларускую мову. Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая — «Прызнанне» — пераклады Міколы Мятліцкага, Юліі Алейчанка і Валерыі Радунь на беларускую мову, другая — «Улыбка Моны Лизы» — вершы на мове арыгінала, рускай, на якой піша аўтар.


Анатоль Дзмітрыевіч Усаў нарадзіўся 6 лютага 1951 г. на Гомельшчыне, у Веткаўскім раёне. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Першыя вершы друкаваў у школьныя гады ў веткаўскай раённай газеце. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання «Заранка» пры Брэсцкай абласной газеце «Заря». Анатоль Дзмітрыевіч працаваў у маладзёжным руху: узначальваў брэсцкую абласную камсамольскую арганізацыю, загадваў міжнародным аддзелам ЦК УЛКСМ, працаваў намеснікам начальніка Упраўлення міжпарламенцкіх сувязяў Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, кіраўніком Сакратарыята Старшыні Дзярждумы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, першым намеснікам адказнага сакратара Парламентскага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Анатоль Усаў многія гады жыве і працуе ў Маскве. Кандыдат гістарычных навук. Член саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар кніг: «Улыбка Моны Лизы» (Масква, 2000), «Пятое солнце» (Масква, 2002), «Без срока давности» (Масква, 2010), «Я тороплюсь сказать...» (Масква, 2012), «Удивительные истории для детей и взрослых» (Масква, 2015), «Прызнанне» (Масква, 2017), зборніка артыкулаў «Иллюзии и реальность» (Масква, 2017) і інш.


На мерапрыемстве прысутнічалі знаёмыя і сябры пісьменніка, яго паплечнікі па камсамольскай рабоце, звязанай з Берасцейскім перыядам творчай і працоўнай дзейнасці. Старшыня камісіі па патрыятычнаму выхаванні і працы з моладдзю абласнога Савета ветэранаў Святлана Аляксееўна Зіновіч узгадала мінулую сумесную працу з Анатолем Дзмітрыевічам і гісторыю брэсцкага камсамола ў фотаздымках, распавяла аб творчай асобе свайго даўняга сябра. Ветэран журналістыкі, член абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч прачытаў свае творы: пераклад на беларускую мову аднаго з вершаў Анатоля Усава і верш-прысвячэнне пісьменніку. Сам Анатоль Усаў агучыў ідэю стварэння новай кнігі перакладаў і свае творчыя планы на будучыню, прачытаў некаторыя творы з прэзентуемага выдання на беларускай мове і мове арыгінала, вершы-прысвячэнні матулі і сябрам, распавёў цікавую гісторыю, звязаную з друкаваннем рукапісу кнігі яго бацькі Дзмітрыя Пятровіча, заслужанага настаўніка БССР. Прысутныя таксама мелі магчымасць паслухаць песні на вершы Анатоля Усава — частку відэазапісу творчай вечарыны паэта з Центральнага Дома журналістаў горада Масквы.


Супрацоўнікамі Бібліятэкі да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Прызнанне: сто вершаў пра каханне Анатоля Усава». На ёй, сярод іншых матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка, былі прадстаўлены і ксеракопіі газетных артыкулаў Анатоля Дзмітрыевіча за мінулыя гады (70-я – пачатак 80-х гг. — той час, калі яго творчая і працоўная дзейнасць былі цесна звязаны з Берасцейшчынай).


Напрыканцы мерапрыемства ў гасцей была ўнікальная магчымасць атрымаць аўтарскі аўтограф — паэт усім прысутным на памяць аб творчай сустрэчы падарыў некаторыя са сваіх новых кніг.


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: +375 (162) 57 48 79









Возврат к списку