Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»

«„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»

«„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»


Адам Бярнард Міцкевіч — польскі і беларускі паэт, палітычны публіцыст, дзеяч польскага нацыянальнага руху — лічыцца адным з вялікіх польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Ён аказаў значны ўплыў на станаўленне польскай і беларускай літаратуры XIX ст.


Нарадзіўся паэт у вёсцы Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Навагрудку.


Адам Міцкевіч пакінуў вялікую і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку, мноства фрагментаў і няскончаных твораў. Частка гэтай спадчыны прадстаўлена на нашай кніжнай выставе. Тут можна пазнаёміцца з цыклам «Крымскія санеты», паэмамі «Гражына», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», якія выдадзены на польскай, беларускай, рускай мовах, і іншымі выданнямі.


Таксама прадстаўлены кнігі, артыкулы з часопісаў і газет, якія прысвечаны жыццю і творчасці паэта. Цікавасць выклікаюць кнігі «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X–XХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы)» Л. М. Несцерчука, «Старинные усадьбы Берестейщины» А. Т. Федарука, «Адам Мицкевич: жизнь и творчество в документах, портретах и иллюстрациях», якія знаёмяць нас не толькі з часткай яго біяграфіі, звязанай з Навагрудчынай, Завоссем, але і далейшым лёсам — асабістым, творчым, навуковым, спасылаючыся на творы Адама Міцкевіча, у якіх ён усёй душой звяртаецца да тэмы Радзімы і лёсу народа.


Кніжная выстава «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)» будзе экспанавацца ў  аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу снежня.


Маргарыта Ківачук, бібліятэкар І кат. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 79


Возврат к списку