|
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча 2011 года
Кніга з’яўляецца першай спробай стварэння энцыклапедыі жыцця і творчасці Васіля Быкава. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944–1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, рэдакцыяй часопіса “Новый мир” ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў. У кнігу ўвайшлі таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, З. Пазняка, С. Шушкевіча, А. Якаўлева і інш.). Цікавым у выданні з’яўляецца і тое, што С. Шапран аддаў перавагу фотаздымкам з сямейнага архіва Быкава, шмат з якіх друкуецца ўпершыню. |
















